Навошта гораду Тэатр ?..
Натомленыя стогнуць колы…
Самотны, роспачны, вясёлы –
Навошта гораду Тэатр?
Навошта гораду Душа?
Навошта гораду Сумленьне?
І нас пужаюць сёньня цені,
Непазнавальныя сьпярша.
Ды гэта ж нашых думак рой…
Мы так хавалі іх няўмела,
А там – на сцэне! – зразумела,
Хто з нас нягоднік, хто герой.
Навошта гораду Сьвятло,
Што не хавае нашу праўду?
Навошта боль, каханьне, здрада,
І ўсё, што з гэтым ажыло?